СТРАТЫФІКА́ЦЫЯ НАСЕ́ННЯ,

вытрымліванне насення ў вільготным субстраце для паскарэння яго прарошчвання; прыём перадпасяўной падрыхтоўкі. Выкарыстоўваецца гал. чынам для насення дрэвавых і кустовых парод, некат. лек. раслін. Насенне пераслойваюць вільготным пяском, пілавіннем, тарфяной крошкай, імхом і вытрымліваюць пры т-ры 3—5 °C на паветры. Працягласць С.н. ў пладовых дрэў 80—130 сутак.

т. 15, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)